Читать сказки
Слушать сказки
Смотреть сказки
Размер букв: а б в г д
*Настройки сохраняются в Cookies


Главная > Белорусские сказки > Сказка "Покатигорошек"

Покатигорошек

- Ну што, нацешыўся, швагер? — гаворыць Пакацігарошак.

- Да поўно мне з табою шуткі шуціць! Бо я дурак перад табою, доўго балую; даўно бы нада цябе прыбраць.

Як ударіў яго Пакацігарошак трэцій раз, ўбіў яго па самаю шыю ў медны ток і бяроць ён сваю булаву сяміпудаву і кончыў яму жызнь да, ўзяўшы змея, замазаў яго завсем ў медны ток.

І пашоў Пакацігарошак у багатырскаю канюшню, гдзе стаялі багатырскіе жарабцы; ўзяўшы перваго жарабца за хвост, ён здернуў із яго тулуном шкуру, выпатрашыў яго і сам у гэтае тулобіще ўлез. Прылятая крук з кручанятами і началі есць, ён адно кручаня і злавіў за нагу, і гэты воран стаў чалавечаскім голасам гаворыць:

- Хто ў том тулобіще есць — акажысь!

- Я, Пакацігарошак.

Крук яму гаворыць:

- Што ты ад мяне жалаеш?

- Што я ад цябе жалаю? Прыстаў мне цялющай і жывущай вады, а калі не даставіш, то сколькі вас есць — усе пагібніце.

Тагда крук, узяўшы пузыркі, паляцеў за трыдзевяць зямель у дзесятае царство, іншае гасударство, і дастаў вады з-под вялікай стражы і прыносіць Пакацігарошку. Палучыўшы сію ваду, Пакацігарошак для вернасці ўзяў яго дзіця за обе нагі і разарваў папалам.

- Я цяпер увераю, ці верная то вада?

Ён адною вадою памачыў, стало кручаня цело, а другою памачыў, і кручаня аджыло; стаў благадарыць і пусціў яму дзіця. Цяпер ён прыходзіць к сваім братам і ўзяў памачыў іх цялющаю вадою, і сталі яны целы, а другою памачыў — сталі жывы. І прыводзіць ён іх да сястры.

- Ну, сястра і браццы, бярыте залатую, сярэбраную і бумажную казну, сколькі вам угодна, і несіце дадому.

І пашлі яны ўсе ўчатвяром.

Вод браты, войшоўшы ў лес, і прывязалі Пакацігарошка к дубу.

- Браццы, што вы робіце нада мною?

- Какой ты нам брат? У нас брата не было і не будзе.

Ён, адпусціўшы іх ад сабе на небальшое расстаянье і ўзяўшы сабе велікое злобіе, выкруціў дуб з корнем і павалок за імі. Выходзіць ён із лесу і, ўвідзіўшы свой дом, свае жыцельство, прыходзіць дамой і крыкнуў на айца і маць:

- Ізвольце вам дроў!

- Ідзі, сынок, ў хату.

Ён гаворыць:

- Я баюсь! Калі ў лесе хацелі мяне зпотребіць; то ў хаці тым лучше. Пращайце, айцец і маці, браццы і сястра! Жывіце сабе з богам!

Пашоў ён назад; шоў-шоў, і пападаецца яму наўстрэчу Вернігара.

- Здрастуй, брат Пакацігарошак! Куды ідзеш, куды пуць-дарогу дзержыш?

А Пакацігарошак спрашывая ў яго:

- Хто ты есць такой?

Ён яму атвечая:

- Я есць сільнамагущы багатыр Вернігара.

- Ці хочэш быці маім таварыщам? — гаворыць Пакацігарошак.

А ён:

- Можна, хачу табе служыць.

І пашлі яны ўмесці. Шлі-шлі, а пападаецца ім наўстрэчу сільнамагущы багатыр Вернідуб.

- Здрастуйце, браццы!

- Здаров!

- Какіе вы людзі есць? — спрашывая Вернідуб.

- Пакацігарошак і Вернігара.

- Куды ж вы ідзеце?

- Мы ідзем у такой-то горад. Змей людзей выедая; то ідзем яго біць.

- Ці нельзя мне к вам у таварыщы прыстаць?

- Можна! — гаворыць Пакацігарошак.

І прыходзяць яны ў горад являюцца цару.

- Какіе вы людзі есць?

- Мы сільнамагущы багатыры.

- Ці ня можна вам сей горад защыціць? Унадзіўся змей і губіць многа народу; трэба яго пабедзіць!

- На што ж мы называемся сільнамагущы багатыры, штоб яго ня пабедзілі?

Прыходзіць самая поўнач, і пашлі яны пад каліновы мост, на огненну рэку. Вод прыходзіць шэстіглавы змей і астанавіўся над мастом, і сейчас конь заржаў, сокаў защабетау, а хорт заскімліў. Ён коня ў лоб:

- Ты, чортаво стерво, не ржы, а ты, сокаў, не щабечы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут есць Пакацігарошак. Ну, — гаворыць, — выхадзі, Пакацігарошак! Лібо будзем біцца, лібо міріцца.

Гаворыць Пакацігарошак:

- Ні за тым добры маладзец ходзіць, штоб міріцца, толькі за тым, штоб біцца.

І началі яны стражацсь: Пакацігарошак з таварыщами сваімі збілі утраіх змею па галаве. Змей, відзеўшы, што, верно, трэба яму пагінуць, гаворыць:

- Ну, браццы, толькі Пакацігарошак мне мешаець, я бы з вамі двумя ўправіўсе!

Вод яны шчэ сталі стражацсь і пабедзілі паследніе голавы, каня змеінага ўзялі ў стайню, сокала ў клетку, а хорта ў псарню; а Пакацігарошак узяў, павырезываў языкі за всех шэсці галов і палажыў сабе ў карман, а тулобіще скацілі ў огненную рэку.

Прыходзяць яны к цару, і Пакацігарошак прыносіць яму языкі для імянной праўды. Цар іх благадарыць:

- Віджу, што вы есць сільнамагущы багатыры і защытнікі горада і ўсего народа! Што вам угодна піць і есць, бярыця ўсякіе напіткі і наедкі безденежно і безпошлінно.

І з радосці ударіў ён публикацию па ўсему гораду, штоб былі аткрытые ўсе трахтіры, кабакі і малые карчмы для сільнамагущых багатыроў. Вод яны хадзілі паўсюду, пілі, гулялі, прахлаждаліся і разнымі славамі забаўляліся.

С этой сказкой также читают
Слушать
Слушать
Улитка
Категория: Баруздин Сергей Алексеевич
Прочитано раз: 5009
Слушать
Хитрая мышь
Категория: Баруздин Сергей Алексеевич
Прочитано раз: 103