Покатигорошек
Упаў ён да сырой зямлі правым ухам і, ўстаўшы, клічець свайго айца:
- Бацька, падзі сюды, сматры, што шуме і гудзе, мая булава да землі ідзе.
Паставіў ён калено проціў сваей булавы; ударыла яго булава па калені і пераламалася папалам. Ён рассердіўся на свайго айца:
- Ну, айцец, адчаго ты мне не здзелаў булавы з гэтаго жалеза, што я табе даў; а калі б ты здзелаў, то яна не сламілась бы, толькі сагнулась бы! На ж табе гэта самае жалезо, ступай дзелай; свайго не прыкладай.
Кавалі ўкінулі жалезо ў агонь і зачалі малатамі біць і цянуць і здзелалі булаву сяміпудаву; шчэ асталася.
Бяроць Пакацігарошак сваю булаву сяміпудаву і атпраўляецца ў пуць, ў чыстую дарогу, і прыходзіць ён к гэтаму самаму змею сямігаловаму, гдзе находзяцца яго браты і сястра. Выходзіць яна к яму наўстрэчу: ён з ней здароўкаецца і гаворыць:
- Здрастуй, мілая і радная сястра!
Яна атвечаець:
- Какой ты мне брат!
І ён падаець ей айца і мацяры рукапісаніе, што ён есць радной яё брат.
- Пастой же ты, браціц, здзесь, а я пайду спрашу, што змей на ответ скажэ.
Пыходзіць яна ў яго багатырскаю спальню; змей у ёй спрашываець:
- Ах, жонка, ты да мяне не з вясёлым відом ідзеш!
- Я прышла до цябе, мой мужу, што мой самый меньшый брат прышоў ў госці.
- Аж у цябе не было больше братоў, як толькі два.
- Ён раждзён без мяне.
Зараз змей ўстаёць і бяроць валшэбніцкую кнігу, смотрыць і мовіць да жаны:
- Ну, жонка, шчэ будзе ў цябе брат!.. Калі ён безвременно ўродзуўсе, я з ім разгаварываць мало буду, ступай, прызаві яго.
Пакацігарошак ўходзіць да яго ў комнату:
- Здрастуй, швагер!
- Але ты шчэ млад, бо ў цябе мацярыно малако на губах не засохло! Калі б цябе маць вынасіла (шчэ) дзевяць дзён, дзевяць часоў і дзевяць мінут, то б ты мой супратіўнік быў; але пагасті...
І становіць яму жалезнае крэсла. Як ён на крэсле сеў, крэсла і трэснуло.
- А што, швагер, ў лясу жывёш, а ў цябе крэсла худые; ай лі нет ў цябе плотникаў харошых, штоб крэсла здзелалі пакрепчэ?
Змей думаець сабе:
- Верно я папаўся ў добрые клещы!.. Ну, давай, жана, нам напітков і наедков.
Прыносіць яна решато жалезного бобу і жалезного хлеба.
- Ізволь кушаць, швагер!
- Благадару, швагер! — гаворыць Пакацігарошак. — Я без ўсякой прозьбы буду кушаць, так як у свайго, бо з паходу я есці хачу.
І стаў есць умесці з ім; тот з’есць хлеба кусок, а гэтот з’есць два.
- Даволен лі ты, швагер, у мяне?
- Даволен, не даволен — калі больше няма!
- Ну, пайдзём, швагер, пасмотрым на мае багацтво: ці ты багачэ, ці я?
І павёў яго по ўсём сваём добре.
- Як табе здаецца: у цябе большэ ілі ў мяне?
- Я не багат, але і ў цябе няма нічаго!
Ён гаворыць:
- Ты, швагре, за мною грубыш!.. Ну пайдзі же, я табе пакажу штуку.
І прыводзіць яго к гэтай самай калодзе, куда і братоў прыводзіў, каторая чатыры сажні талщыны, а дванаццать сажон дліны.
- Кагда ты яну без тапара парубаеш, а без агню спаліш, так пайдзёш дамой, а не так — будзеш там, гдзе і браты!
- Не сердзісь, дай мне дзело кончыць! — сказаў Пакацігарошак і ўзяў мізінным пальцом таркануў сію калоду, так яна ў мелкіе друзгі паляцела, а як дмухнуў — попел стаў, аж не было!
- Ну што? Я сваё дзело споўніў!
- Пайдзём цяпер паборымся: ці ты сільнее, ці я?
Пакацігарошак гаворыць яму:
- Дай руку, я падзержу, — папробуемсе так: хто сільнее!
А змей гаворыць:
- Гдзе табе, малакасосу, за руку мяне браць!
Ён кажэ:
- Усё едінственно нам пабіцца.
- Ну, — гаворыць змей, — на табе руку.
І схвацілісе яны за рукі і як здавілі дружка дружку, Пакацігарошкава рука толькі пасінела, а змеіная рука за всемі пальцамі асталася у Пакацігарошка.
- Адначе я тым не даволен, — гаворыць змей, і як дмухнуў — зрабіў медны ток. А Пакацігарошак як дмухнуў — зрабіў сярэбраны ток. І схвацілісе яны бароцца. Як дмухнуў змей — ўбіў Пакацігарошка ў сярэбраны ток, а Пакацігарошак як дмухнуў — ўбіў змея ў медны ток адразу па калена. Змей як дмухнуў другой раз — ўбіў Пакацігарошка па калена, а Пакацігарошак як дмухнуў другой раз — так ўбіў змея па пояс. Змей гаворыць:
- Пастой, швагер, аддыхнём!
- Шчэ ні очень патамілісь, — каже Пакацігарошак, — я з паходу, да і то не ўмарыўся.
Змей да яго гаворыць:
- Відно, швагер, я ў цябе пагіб!
Пакацігарошак кажэ:
- Бо я за тым прышоў.
- Астаў мне сколькі-нябуць жызні, — просіць яго змей, — і бярі сабе залатаю, сярэбраную і бамажную маю казна, сколькі угодна.
- Я бы аставіў табе жызні на сколькі-нябуць, але ты мяне для первага случаю абезчесціў, назваў малакасосам: то мне очень цяжало знясці. Нет табе пращенія! Больш з табою і гаворыць не хачу.
Змей, ўпаўшы ў вяліку злобу, распусціў сваю кроў па ўсем сваім жылам, даў прастор сваім рыцівым плячам і ўдаріў Пакацігарошка і ўбіў яго па пояс.