Мороз, солнце и ветер
Ишоў раз сабе адзін чалавек и судосіў на дарозі Соўнычко, Мароз і Вецер. Ото-ж-то спаткаушисе з імі, сказаў вуон ім - пахвалёны.
- Каму вўон аддаў пахвалёны?
Соўнычко сабе кажа — што мне, коб я не пякло; а Мароз себе кажэ, што мне, а не табе, бо вуон цябе не так боіце, як мяне.
- Ото-ж-бо лжэце! Непраўда! — кажэ нарэсці Вецер: — Той чалавек аддаў похвалёны не вам, а мне.
Пачали між сабою аж спераціся, сварыціся й оношто за чубы не пабраліся...
- Ну, калі ж так, то спытаймося яго, каму вуон аддаў пахвалёны — мне чі вам?
Даганілі таго чалавека, спыталі; аж вуон сказаў:
- Ветреві.
- А што, бач, не казаў я — што мне!
- Пастуой же ты! Я цябе ракару спяку! — кажа Слонцэ. — Покеміш ты мяне.
Ажно Вецер кажа:
- Не буось, не спячэ; я буду веяці і охоладжаць яго.
- Так я ж цябе, гіцлю, заморожу! — кажа Мароз.
- Не лякайсе, небоже, тогды я не буду веяці, і вуон табе нічого не зробіт, без ветру не замарозіт.