Читать сказки
Слушать сказки
Смотреть сказки
Размер букв: а б в г д
*Настройки сохраняются в Cookies


Главная > Белорусские сказки > Сказка "Масенжны дзядок"

Масенжны дзядок

Быў сабе гаспадар і меў трох сыноў: двох разумных, а трэці дурань. Да таго гаспадара упадзілося нешто ў пшаніцу і што дзень — по моргу з’едало. Паслаў той гаспадар на першую ноч старшага сына вартаваць; ён пашоў, сідзеў, сідзеў, а пад самы дзень заснуў і рана, як устаў, то пшаніцу знашоў нецэлую. На другую ноч пашоў серэдні, і ён таксама заснуў пад дзень — і нешто з’ело пшаніцу. На трэцюю ноч пашоў дурань; ён, як толькі прышоў, так з вечара і лёг спаць, а пад дзень устаў і сядзіць — аж прылятае пташка. Ён падкраўся і злавіў тую пташку і ўсадзіў ў мех, і сам лёг спаць.

На другі дзень рано прыходзяць браты старшые глядзець пшаніцы — аж пшаніца цэлая, а дурань спіць. Яны пабудзілі дурня і сталі пытаць:

- Чаму сягоння цэлая пшаніца?

Ён расказаў братам усе, як было, і паказаў пташку, каторая сідзела ў меху. Яны адабралі ад дурня тую пташку і паняслі бацьку на паказ. Прышоўшы да бацька, яны сказалі, што дурань спіць і што яны злавілі пташку, каторая сядзела на пшаніцы і ела. Бацька, разглядзеўшы тую пташку, панес её да круля. Круль узяў пташку, заплаціў за яё мужыку і казаў замкнуць да склепу, а ключ аддаў жонцы.

Сядзела тая пташка, сядзела ў склепе, аж падбег пад дзвері маленкі кралевіч. Дак тая пташка зачыная прасіць у кралевіча чалавечаскім голасам, каб ён яё выпусціў.

- Як же я магу выпусціць, калі ключ ад склепу ў маей маткі на шыі? — сказаў кралевіч.

- Вазьмі падлащыся да маткі, адкрадзі ключ і мяне выпусці, — сказала пташка. Той кралевіч так і зрабіў: прышоў да маткі, зачаў песціцца, адкраў ключ і выпусціў тую пташку; а тая пташка — то быў масенжны дзядок, і ён, выходзячы з склепу, сказаў кралевічу:

- Як чаго табе будзе трэба, то толькі выйдзі на двор і скажы: масенжны дзедку, памажы мне! — то я зараз прыстаўлюся, і чаго толькі будзе трэба, то ўсё зраблю.

На другі дзень круль паспрашаў гасцей, каб паглядзелі такой дзіўнай пташкі. Паз’ежджаліся госці глядзець пташкі і па абедзе пашлі да склепу; прыходяць туда, адамкнулі склеп; аж пташкі няма! Кароль зараз да жонкі, бо ў яё былі ключы. Жонка бажылася, прысягалася, што не выпущала пташки, але ёй не верылі і прысудзілі яё страціць. Плакала яна, плакала, а после прыпамінае, што коло яё песціўся сын і пэўно ён адкраў ключы; яна гэта сказала мужу і ўсем гасцям. Госці адны казалі, каб сына павесіць, другіе казалі — каб утапіць, а адзін із гасцей кажэ, што пашыць яму свіны кажушок і пусціць ў свет. Усе на гэта згадзіліся. Матка вельмі плакала, а после, бачучы, што плач не паможэ, казала прынясці той свіны кажушок і панашівала ў яго грошей прынаймней тысяч сто бумажкамі і золотом, і выправадзіла яго.

Ён узяў кіёк дый пашоў. Ідзе ён, плачэ, што яму начаць? Аж прыходзіць яму на мысль масенжны дзядок; ён взашоў на гору і сказаў:

- Масенжны дзедку! Памажы мне.

Дак зараз той дзядок прышоў да яго і запытаўся: чаго яму трэба? Ён расказаў ўсе, як было, і прасіў, каб яму памог. Дзядок, падумаўшы, сказаў:

- Ідзі ты за моро да караля і прасі яго, каб прыняў цябе за кухціка; як ён цябе прыме, то зараз будзе вайна, і ты папрасіся ў кухара, каб цябе пазволіў пайці паглядзець той вайны, і як ён цябе пазволіць, то выйдзі за варота і пакліч мяне.

Той кралевіч паслухаў дзедка і пашоў; прыходзіць ён за моро — аж стаіць палац, і на дваре пахаджая круль. Кралевіч ў свіным кажушку падышоў да караля і стаў прасіцца каб прыняў яго да сябе за кухціка. Кароль згадзіўся і казаў ісці да кухні. Служыў ён у караля год, другі, аж на трэцём гаду зрабілася вайна. Круль пазбіраў войско, сам вабраўся і паехаў на вайну. Кухцік, даведаўшыся, што кароль паехаў, зачаў прасіцца ў кухара, каб яму пазволіў паглядзець вайны; кухар не хацеў пазволіць, але кралевіч даў кухару пяць рублеў, і ён яму пазволіў. Кралевіч вышаў за браму і зачаў клікаць масенжного дзедка.

Дзядок зараз прыставіўся, даў яму каня, вабраў ў ахвіцэрскае адзене, даў меч, даў сярэбранае яблыко і сказаў:

- Ты на вайне гэтым мечом паб’еш усё непрыяцельскае войско; круль цябе будзе прасіць да свайго палацу, але ты не йдзі; а гэтое яблыко, як вернешся да палацу, то будзеш качаць, і будзе ў цябе прасіць кралеўна гэтаго яблычка, то ты тагды аддай ёй, калі яна пазволіць пераначаваць цябе ў кралеўны пакоі ў парозе.

Кралевіч так і зрабіў: паехаў на вайну, пабіў ўсё войско; кароль прасіў, каб ён заехаў да палацу, але ён не згадзіўся.

После, прыехаўшы дадому, переадзеўся ў свой свіны кажушок, прышоў да кухні; там, памыўшы начынё, зачаў качаць срэбнае яблычко — аж уходзіць кралеўна і як убачыла тое яблычко, так і зачала прасіць у яго, каб ён прадаў.

С этой сказкой также читают
Слушать
Странная ночь
Категория: Соколич Марфа (Соколова Елена)
Прочитано раз: 101
Слушать
Минус десять
Категория: Соколич Марфа (Соколова Елена)
Прочитано раз: 463
Слушать
Остров
Категория: Соколич Марфа (Соколова Елена)
Прочитано раз: 193